3 сакавіка 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Рыгора Паўлавіча Шораха (1930–2013), хірурга, доктара медыцынскіх навук, прафесара, акадэміка Беларускай акадэміі медыцынскіх навук, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь
Рыгор Паўлавіч Шорах нарадзіўся 3 сакавіка 1930 г. у вёсцы Налезнікі Жыцінскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Сцяпанкаўскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці)у сялянскай сям’і. Дзяцінства і юнацтва выпалі на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады, хлопчык імкнуўся да ведаў. У 1948 г. Рыгор скончыў сярэднюю школу, у 1954 г. — Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (МДМІ).
1 жніўня 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Міхайлавіча) Грынчыка (1923–1999), літаратуразнаўца, крытыка, фалькларыста, педагога, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
Мікалай Міхайлавіч Грынчык нарадзіўся 1 жніўня 1923 г. у мястэчку Быцень Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер в. Быцень Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у польскай школе, як лепшага вучня яго паслалі вучыцца ў Варшаву. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР вучыўся ў Слонімскай беларускай школе № 1, а затым перавёўся ў Косаўскую сярэднюю школу.
2 сакавіка 2018 года — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Максімавіча Цыркунова (1953), вучонага ў галіне інфекцыйных хвароб, доктара медыцынскіх навук
Уладзімір Максімавіч Цыркуноў нарадзіўся 2 сакавіка 1953 года ў г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Маці была медыцынскай сястрой, у час Вялікай Айчыннай вайны працавала ў ваенным палявым шпіталі. Уладзімір Цыркуноў закончыў мясцовую сярэднюю школу (1970), працаваў, служыў у Савецкай арміі (1971–1973).
14 чэрвеня 2017 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Васіля Андрэевіча Сычыка (1937), вучонага ў галіне радыётэхнікі і электронікі, акадэміка Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій
Васіль Андрэевіч Сычык нарадзіўся 14 чэрвеня 1937 года ў вёсцы Здзітава Пескаўскай гміны Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Спораўскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сям’і. Напачатку красавіка 1944 года сям’я ў складзе бацькі, Андрэя Антонавіча, маці, Алены Мікалаеўны, сясцёр Ганны і Веры, братоў Мікалая і Васіля была вывезена на прымусовыя работы ў Германію.
27 мая 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іосіфавіча Юрчука (1942), вучонага-матэматыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996)
Мікалай Іосіфавіч Юрчук нарадзіўся 27 мая 1942 года ў вёсцы Дубенец Беражноўскага сельсавета Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1961–1966 гг. вучыўся на матэматычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, затым паступіў у аспірантуру, якую закончыў у 1969 годзе.
3 красавіка 2017 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Антановіча (1937), беларускага і расійскага філосафа, сацыёлага, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, акадэміка Расійскай акадэміі сацыяльных навук
Іван Іванавіч Антановіч нарадзіўся 3 красавіка 1937 года ў вёсцы Дамашы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У пяцігадовым узросце страціў бацьку, маці засталася з трыма дзяцьмі, потым зноў выйшла замуж, нарадзіла яшчэ трое дзяцей. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Іван Антановіч пайшоў у першы клас мясцовай чатырохгадовай школы, гэту дату – 1 верасня 1944 года – лічыць адной з важнейшых у сваім жыцці.
5 лютага 2017 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Антона Якаўлевіча Пыцеля (1902–1982), вучонага ў галіне ўралогіі, члена-карэспандэнта АМН СССР, заслужанага дзеяча навукі Расіі
Антон Якаўлевіч Пыцель нарадзіўся 5 лютага 1902 года ў вёсцы Левашы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1924 годзе скончыў медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе вучыўся ў прафесараў М. Н. Бурдэнкі і І. Г. Руфанава.
Пасля атрымання дыплома працаваў ардынатарам-хірургам у Маскоўскай бальніцы імя М. Сямашкі. У 1929–1937 гадах Антон Пыцель працаваў у 2-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце. У 1936 годзе абараніў доктарскую дысертацыю аб пячоначна-нырачным сіндроме ў хірургіі, з 1937 года – доктар медыцынскіх навук. З 1937 па 1953 гады – загадчык кафедры факультэцкай хірургіі і курсам уралогіі Сталінградскага медыцынскага інстытута. Затым, да 1968 года, загадваў кафедрай уралогіі 2-га ММІ.
5 красавiка 2017 г. – 130 гадоў з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Папковіча (1887–1946), расійскага вучонага-караблебудаўніка, інжынер-контр-адмірала, члена-карэспандэнта АН СССР
Пётр Фёдаравiч Папковіч нарадзіўся 5 красавіка 1887 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і інжынера. Маці, Варвара Сцяпанаўна (Булах), была дачкой павятовага ўрача. Бацька працаваў на будаўніцтве Палескіх чыгуначных дарог, сям’я часта пераязджала. Так здарылася, што Пётр Папковіч пачаў вучыцца ў гімназіі ў Ашхабадзе, а ў 1905 годзе закончыў з залатым медалём гімназію ў Самары.
28 мая 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння (1946) Міхаіла Іванавіча Дзямчука, вучонага ў галіне машынабудавання, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1
Міхаіл Іванавіч Дзямчук нарадзіўся 28 мая 1946 года ў вёсцы Дзевяткі Закросніцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння СШ № 2 г. Кобрына ў 1963 годзе паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. І. Леніна, які скончыў у 1968 годзе, паступіў у аспірантуру кафедры ядзернай фізікі.
17 студзеня 2015 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Леаніда Канстанцінавіча Лукшы (1930–2011), доктара тэхнічных навук, вучонага ў галіне мостабудавання, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, прафесара
Леанід Канстанцінавіч Лукша нарадзіўся 17 студзеня 1930 года ў вёсцы Хвалава Пружанскага павета (цяпер Сухопальскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька ваяваў у Першую сусветную вайну на тэрыторыі Румыніі, быў паранены і накіраваны на лячэнне ў г. Наварасійск, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай – данской казачкай, прывёз яе на сваю родную Пружаншчыну. У сям’і Лукшаў нарадзіліся два сыны і тры дачкі, з іх Леанід быў малодшым.